Цімчук пра партызанаў

Урывак надрукаваных на машынцы успамінаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці, Цімчука Івана Мацвеевіча. Ён — Герой Савецкага саюза, сакратар Лагойскага падпольнага райкама КП(б)Б, быў другім камісарам 1-й Антыфашыстоўскай партызанскай брыгады. Відаць яны яшчэ не прайшлі «літаратурную апрацоўку». Пазнака «літаратурная апрацоўка» і «літаратурны запіс» ёсць практычна ў кожнай кнізе успамінаў, якія выдадзены ў СССР і тычацца перыяда Другой сусветнай вайны.

Успаміны Цімчука

«10 ліпеня 1942 года ў Рудзенскім лесе (паміж вёскай Пуцілава Лагойскага раёна і вёскай Зарэчча Плешчаніцкага раёна) адбыўся сход прадстаўнікоў 23-х атрадаў. Сярод іншага абмяркоўвалася пытанне пра тэрмін „беларускія партызаны“. Група таварышаў пад началам старшага лейтэнанта Сакалова А.Ф. пратэставала на падставе гэтага. І патрабавала называцца проста партызанамі. Бессэнсоўна, паколькі гэта было на карысць немцам, якія казалі пра іншаземства партызанаў.

Абмяркоўвалася пытанне пра ўзмацненне барацьбы, а не адседжвацца. Ваенныя камісары Чумакоў і Сакалоў былі супраць прыняцця мясцовых цывільных, тлумачачы гэта тым, што яны не навучаны ваеннай справе. Але гэта рэзка б скараціла паступленне зброі ў атрады, таму што мясцовае насельніцтва, здабываючы рознымі спосабамі зброю жадалі каб ояна патрапіла да аднавяскоўцаў. Ваенныя патрабавалі манеўранасці атрадаў, без замацавання тэрыторыі. Мясцовыя былі супраць, яны жадалі быць побач з сем'ямі і ахоўваць іх. Барацьба паміж прыйшлымі ваеннымі і мясцовымі камуністамі (што арганізавалі атрад) за адзінаасобнае камандванне.

Землянка

Партызанская зямлянка ў Рудзенскім лесе

Маёр Варанянскі балюча перанёс пераназванне атрада „Дзядзі Васі“ у атрад „Мсціўца“. На нарадзе ён выступіў з прэтэнзіяй на поўнае адзінаасоб'е і пры гэтым заявіў:

За ўсе бітыя чыгуны адказваю толькі я, я не хачу мець сувязяў ані з падпольнымі партыйнымі арганізацыямі, ані з партызанскімі „ваеннымі саветамі“, туды пралазюць правакатары, я вайсковец і хачу адчытвацца перад старэйшым па чыну вайскоўцам. Прызнаю ШПД Беларусі, паколькі штабам кіруе брыгадны камісар.

Варанянскага падтрымаў Сакалоў Ф.С., які настолькі разгарэўся падчас выступу, што выхапіў пісталет з кабуры і нацэліў яго ў бок групы партыйных супрацоўнікаў. Тут он выпляскаў сваю злосць на мясцовых камуністаў, успамінаючы, што яго ў 1937 пакрыўдзілі і цяпер не дазволілі стварыць атрад „Дзядзі Федзі“.

Дзядзькі

Барацьба з „Дзядзькамі“ мела прынцыповае значэнне. Калі гэтыя „дзядзькі“ былі бездакорныя, то можна было б у той час мірыцца з гэтым. Але справа ў тым, што часта радавыя партызаны, паміж собою пры размове, выказвалі незадавальненне. Маўляў, гэтыя „дзядзькі“ у цяжкую часіну кінулі даручаныя ім вайсковыя часткі і перапрануўшыся ў цывільнае адзенне прытуліліся ў мясцовых. А зараз прэтэндуюць на кіраўніцтва тым, чаго не стваралі. Практыка „дзядзек“ была осуджаная, і было вырашана стварыць у кожным атрадзе камсамольскую і партыйную арганізацыі. Сход быў перарваны трывогай, таму што ноччу блізка прызямляўся самалёт са зброяй і баяпрыпасамі, і немцы пачалі прачэсваць мясцовасць. Былі раздадзеныя патроны: 150 на вінтоўку, 250 на пісталет-кулямёт, 500 на кулямёт — сярэдняя паўгадавая норма на аднаго партызана».

Тимчук Иван

Другі злева — Цімчук Іван Мацвеевіч

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Гісторыя горада - Войны - Цімчук пра партызанаў