118 паліцэйскі батальён

У 1942 годзе ў Кіеве быў сфармаваны сумна вядомы 118 паліцэйскі батальён. У яго склад уваходзілі калабарацыяністы-афіцэры і чырвонаармейцы, якія былі захоплены ў палон або самі дабраахвотна здаліся нямецкім войскам. Яны былі накіраваныя ў Нямеччыну для спецпадрыхтоўкі і прынялі там прысягу на вернасць Гітлеру.

У снежні 1942 года батальён быў перадыслакаваны ў Плешчаніцы для ўдзелу ў акцыях супраць савецкіх партызан. Камандаваў батальёнам спачатку былы маёр польскага войска Смоўскі, затым — былы кадравы маёр РККА Іван Шудра.

Кожным паліцэйскім падпадзяленнем кіраваў камандзір-немец і апроч яго «шэф-куратар» — нямецкі афіцэр. І такім «шэфам» адной з рот 118 батальёна быў Ганс ВелькеГанс Отто Вельке (1911-1943 гг.) — кідальнік ядра, які прынёс Нямеччыне першы залаты медаль у лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях у Берліне ў 1936 годзе., быў знішчаны партызанамі на дарозе Лагойск-Плешчаніцы, недалёка ад Хатыні. Гэта здарэнне, па адной з версіяў, і падштурхнула Гітлера даць загад на знішчэнне вёскі.

У лістападзе-снежні 1986 году ў Менску праходзіў судовы працэс над адным з хатыньскіх катаў — Рыгорам Васюрай, які быў начальнікам штаба 118 паліцэйскага батальёна. Што характэрна, Васюра спакойна прапрацаваў на Украіне больш за сорак гадоў намеснікам дырэктара саўгаса, пакуль над ім не вырашыліся правесці паказальны суд. Па прысудзе суду Рыгор Васюра быў расстраляны.

Григорий Васюра

Рыгор Васюра

У ліпені 44-га 118 ахоўны паліцэйскі батальён быў перадыслакаваны ў Францыю і пераназваны ў 63-ці батальён шуцманшафт. Але супраць партызанаў дзеянні 63-га, які аб’яднаўся з 62-ім батальёнам не пачаліся, таму што 27 жніўня 1944 года, у першы дзень аперацыі супраць французскіх партызан, гэтае новае фармаванне амаль што цалкам перайшло на бок французскага руху супрацівуРух Супраціву (фр. Resistance) — арганізаванае супрацьдзеянне акупацыі Францыі нацысцкай Нямеччынай у 1940-1944 гады. «макі».

Пасля паразы Нямеччыны ў Другой Сусветнай вайне некаторыя з байцоў былога 118 паліцэйскага батальёна ўступілі ў Французскі Замежны легіён.

Паводле: Wikipedia, Khatyn.by

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Гісторыя горада - Войны - 118 паліцэйскі батальён