Святочныя шэсці ў Лагойску

Старыя здымкі святочных шэсцяў у Лагойску першага мая, дзевятага мая і сёмага лістапада.

Шэсце ўніз па Савецкай вуліцы (насупраць царквы). Дзевятае мая.

Уніз па Савецкай вуліцы

Калёна людзей на 9 мая насупраць касцёла.

Фота. Дзевятае траўня. Людзі ідуць каля касцёла

На шляху на Паненскую гару. Наперадзе ідзе духавы аркестр. Дзевятае мая.

9 Мая на шляху да Паненскай гары

Лагайчане з транспарантамі на першае мая. У верхнім правым вугле — партрэт Леніна.

Фота. Першага мая. Партрэт Леніна

Арка на ўваходзе ў лагойскі парк з надпісам: «Парк культуры і адпачынку». Першае мая.

Арка ў лагойскім парку

Будынак лагойскага універмага. Зараз тут месціцца рэстаран «Лагожск». 7 лістапада 1984 года.

Будынак лагойскага універмага

Калона вучняў і настаўнікаў СШ №1 накіроўваецца да цэнтральнай плошчы 7 лістапада 1984 года. Дом №30 па вуліцы Савецкай.

Вуліца Савецкая

Лагойская цэнтральная плошча каля Райвыканкаму. Помнік Леніну раней стаяў справа, зараз — злева.

Жыве 9 мая :)

Шэсце перад трыбунай з раённымі кіраўнікамі.

Жыве 9 мая :)

Шэсце школьнікаў

Насупраць увахода ў Райвыканкам — стэнды з газетамі «Праўда» і «Звязда».

Школьнікі на 9 мая

Будынак райкаму КПБ — цяперашняя музычная школа.

Будынак райкаму

Двухпавярховы будынак справа зараз займае Белдзяржстрах (раней КБА). У руках у мітынгоўцаў — партрэты савецкіх дзеячоў.

Партрэты савецкіх дзеячоў

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Гісторыя горада - Вуліцы - Святочныя шэсці ў Лагойску