Лагойская Мікалаеўская царква
У XVI ст. была яшчэ і Прэчысценская царква, якая стаяла на ўзвышшы над рэчкай і была прыпісной да замкавай. Калі паўнавартасным уладальнікам Лагойска зрабіўся Васіль Тышкевіч (1532 г.), ён аднавіў Багаяўленскую царкву і пры ёй заснаваў кляштар, які дзейнічаў амаль 100 год.
Пасля прыняцця Брэстскай Уніі (1596 г.) шмат якіх праваслаўных хрысціян пачалі адвяргаць уніяты. Але Тышкевіч падтрымліваў праваслаўе, а не уніятаў. У канцы
1752 г. быў адчынены Багаяўленскі базіліянскі кляштар, які ў пачатку ХIХ ст. прыйшоў у заняпад, а ў 1854 г. быў зачынены.
Храм пабудавалі на ўзвышшы, дзе спрадвек стаяла Прэчысцінская царква. Будынак царквы (асноўнага аб'ёма) у плане чатырохкутны, з адным адчыненым купалам і званарняй на франтоне. Змяшчае адначасова каля 700 чалавек. Іканастас

Лагойская Мікалаеўская царква
У канцы ХIХ ст. — пачатку ХХ ст. да гэтай царквы было прыпісана 7 малельняў на могілках.
У 1907 г. у храм вярнулася старажытная ікона Лагойскай Божай Маці, якая лічылася незваротна страчанай і шанавалася, як цудатворная. Яна намаляваная на дошцы на залатым фоне са старажытнымі расліннымі арнаментамі чаканнай працы. На ёй Маці Божая бласлаўляе двума рукамі (а не адной). Выратавальнік не ў хітоне (як гэта павялося), а ў кашулі немаўляткі з
У 1917-1927 г. храм яшчэ дзейнічаў. У канцы
У
Храм падзелены на 2 часткі: меньшая — зімняя (цёплая), большая — летняя. Пры храме — сястрынства ў гонар Лагойскай іконы Божай Маці «Знамение», працуе нядзельная школа. Унізе каля царквы — крыніца з лекавай вадой, асвечаная мітрапалітам Філарэтам 2 верасня 2000 г. і купальня.
Гаспадарчая рука зрабіла каля крынічкі лаўкі, драўляны масток. Пасаджаны дрэвы, на ўзвышшы стаіць альтанка. На адным з трох камянёй — валуноў прымацавана мемарыяльная дошка з надпісам: «Лагойская крыніца Свяціцеля Мікалая — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Ахоўваецца дзяржавай з 1998 г.» Лекавасць лагойскай вады вядомая ўжо даўно. Павел Шпілеўскі пісаў:
Карысць ад гэтай вады пацверджана досведам. Да яе летам прыяжджае… шмат хворых, … і вялікая колькасць з іх пасля двухмесячнага лекавання вяртаецца дадому цалкам здаровымі.

