Касцёл у вёсцы Гайна

Касцёл Ушэсція Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Гайна Лагойскага раёна. На малюнке — агульны выгляд двухвежавага касцёла з боку ракі Гайна. Гэты касцёл — адзін з сямі, якія былі закладзены у той правінцыі пры Ягайле. Пабудаваны з цэглы ў 1781 ці 1796 годзе ў стылі барока па фундацыі графоў Тышкевіча і Цыдзіка, на месцы папярэдняга старажытнага драўлянага храма. Касцёл зруйнавалі пад час Другой Сусветнай вайны.

Што цікава, у гайненскім касцёле экспанаваўся крыж з золата і срэбра, падараваны ў 1514 годзе польскім каралём Жыгімонтам I.

Касцёл у Гайне

Касцёл у Гайне

Таксама ў Гайне ў 1522 годзе была адчынена манастырская школа. Гэта была адна з першых школ, адчыненых на беларускіх землях. На той час такія школы лічыліся цэнтрамі асветы і культуры.

Касцёл ў вёсцы Гайна

Малюнак вёскі Гайна

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю, малюнку знаходзіўся надпіс:

Гайна 29 чэрвеня 1876. Адзін з сямі касцёлаў, закладзеных у той правінцыі пры Ягайле. Губ. Менская.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Гісторыя горада - Вёскі - Касцёл у вёсцы Гайна