Лагойская Мікалаеўская царква

У XVI ст. была яшчэ і Прэчысценская царква, якая стаяла на ўзвышшы над рэчкай і была прыпісной да замкавай. Калі паўнавартасным уладальнікам Лагойска зрабіўся Васіль Тышкевіч (1532 г.), ён аднавіў Багаяўленскую царкву і пры ёй заснаваў кляштар, які дзейнічаў амаль 100 год.

Пасля прыняцця Брэстскай Уніі (1596 г.) шмат якіх праваслаўных хрысціян пачалі адвяргаць уніяты. Але Тышкевіч падтрымліваў праваслаўе, а не уніятаў. У канцы 20-х гадоў XVII ст. у Лагойску падчас пажара згарэлі замкавая Багаяўленская царква і кляштар. Замест іх пабудавалі новую — царкву Святога Мікалая, якую пасля смерці Юрыя Тышкевіча (калі яго нашчадкі здрадзілі праваслаўю), аддалі уніятам.

 

Свята-Мікольская царква ў Лагойску

У канцы ХIV ст. у Лагойску дзейнічаў ужо праваслаўны кляштар, асвечаны ў спрадвечныя часы ў ямя Св. Іаана Прадцечы. Калі ў 1387 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Ягайла надзяляў свайго брата Скіргайлу зямельнымі валадараннямі, каб заручыцца яго падтрымкай у барацьбе з Вітаўтам, то сярод іншых паселішчаў, аддаў яму і Лагойск. Менавіта ў сувязі з гэтым дараваннем ў даравальнай грамаце згадваецца кляштар Св. Іаана Хрысціцеля. З боку Ягайлы ён забяспечваўся дастатковым утрыманнем.

 

Касцёл св. Казіміра ў Лагойску

У 1609 г. Аляксандр Юр’евіч Тышкевіч, унук заснавальніка знакамітага магнацкага роду, прыняў каталіцтва і ў знак пераходу ў лацінскі абрад заснаваў у Лагойску касцёл пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Казіміра. Храм пабудавалі на пагорку за ракой Гайнай. Тады гэта была невялікая драўляная святыня, якая згарэла падчас вайны з Масковіяй у 1655 г., але, адбудаваная нанова, была яшчэ раз знішчаная ў часы шведскай навалы ў 1706 годзе.

 

Званы царквы Святога Мікалая

Званіца лагойскай Свята-Мікольскай царквы мае вышыню блізу 40 метраў. Званы месцяцца на вышыні блізу 35 метраў. Званіца мае 7 дзеючых званоў.

 

Рэпрэсіі святароў

Найбольш масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да вернікаў у БССР, як і ў СССР наогул, пачаліся з 1929 года і супалі з калектывізацыяй. Незадоўга да яе ўсе храмы Мінскай епархіі былі старанна агледжаны і з іх былі канфіскаваныя царкоўна-прыхадскія архівы. Дагэтуль яны лічацца згубленымі.