Лагойскі метэарыт
Для пачатку давайце высветлім, што сабой уяўляюць метэарыты. Гэта так званыя малыя целы Сонечнай сістэмы, якія трапляюць на Зямлю з міжпланетнай прасторы, часткі метэорных цел, якія не паспелі згарэць у атмасферы. Само ж паняцце «метэарыт» (слова грэчаскага паходжання) азначае з’явы, што ўзнікаюць у зямной атмасферы пры пранікненні ў яе часцінак касмічнага рэчыва — метэорных цел. Беларуская народная назва метэора — «знічка» (мабыць, ад слова «знікаць»).
Метэорныя целы ўваходзяць у зямную атмасферу з хуткасцю ад 11 да 73 км у секунду. Даўжыня шляху метэора ў атмасферы — каля 100 км, большасць метэорных цел згарае ў атмасферы на вышыні больш за 80 км. Вельмі яркія метэоры называюць балідамі, часам яны заканчваюцца выпадзеннем на зямную паверхню метэарытаў. Маса метэораў ад адной тысячнай да некалькіх грамаў. На ясным начным небе няўзброеным вокам можна бачыць звычайна да 10 метэораў за гадзіну. За суткі на паверхню Зямлі трапляе некалькі мільярдаў метэорных цел, агульнай масай каля 100 тон. Большасць метэорных цел — камяністыя прадукты распаду каметных ядраў. У міжпланетнай прасторы метэорныя целы рухаюцца раямі, расцягнутымі ўздоўж арбіты каметы. Трапляючы ў зямную атмасферу, яны ўтвараюць метэорныя патокі, што ўзнікаюць пры перасячэнні Зямлёй арбіты каметы.
Метэарыты як часткі метэорных цел, якія, не паспеўшы згарэць у атмасферы, падаюць на зямную паверхню. У залежнасці ад канечнай масы і хуткасці, характару грунту на месцы падзення, метэарыты застаюцца ляжаць на паверхні ці пранікаюць у глебу да 6,5 метра, утвараюць лейкападобную выемку. Адрозніваюць метэарыты каменныя (92% агульнай колькасці), жалезакаменныя (2%) і жалезныя (6%). Складаюцца пераважна з алюмінію, жалеза, кальцыю і не маюць у сабе
Лагойскі касмічны прышэлец
Лагойскі кратэр быў выяўлены выпадкова. Як звычайна, у сярэдзіне
На месца знаходкі выязджалі акадэмікі, рабілі здагадкі наконт таго, што б гэта магло быць. Геолагі аддавалі перавагу вулканічнай гіпотэзе і лічылі, што ў гэтым месцы калісьці, у далёкім геалагічным мінулым, мог існаваць вулкан, пасля моцнага, выбуховага вывяржэння якога ўтварылася так званая вулканічная кальдэра (круглая ці авальная ўпадзіна на вяршыні вулкана). Была выказана і «найбольш смелая гіпотэза»:
Гэта — трубка выбуху, а вышэй памянёныя лавападобныя пароды ўяўляюць сабой кімберліты, і таму трэба шукаць у іх алмазы, што без поспеху паспрабавалі зрабіць асобныя кіраўнікі тагачаснай геалагічнай службы Беларусі.
I такія спрэчкі вучоных працягваліся добрыя паўтара дзесяткі гадоў. Калі ж у 1976–1977 гадах былі прабураны яшчэ тры свідравіны, яны далі магчымасць атрымаць дадатковы матэрыял і практычна адназначныя довады на карысць метэарытнай гіпотэзы. Быў вызначаны прыкладны памер кратэра: дыяметр — 15–17 км, глыбіня — не менш як 500–600 метраў, узрост — каля 35–40 мільёнаў гадоў. Выбуховае метэарытнае паходжанне так званай Лагойскай структуры стала агульнапрызнаным.
Масштабныя работы на тэрыторыі Лагойскага кратэра былі праведзены ў 1979–1984 гадах, у ходзе якіх прабурана каля 30 свідравін глыбінёй да 300–500 метраў і адна — 1254 метры, так што ўдалося намаляваць дакладны «партрэт» касмічнага прышэльца.
Калі вярнуцца на 25 мільёнаў гадоў таму, то на месцы Лагойскага кратэра, зараз цалкам запоўненага і пахаванага пад старажытнымі адкладамі, мы ўбачылі б незвычайнае возера амаль правільнай акруглай формы, памерам прыкладна 12–15 км і глыбінёй 200–500 м, з усіх бакоў акружанае высокім, у 100–200 м, суцэльным валам. Яно размяшчалася на плоскай залесенай раўніне, якою была тады гэтая частка Беларусі. Цяпер жа гэтае месца амаль нічым не адрозніваецца ад астатняй часткі Лагойшчыны з характэрным для яе
Каб хоць прыкладна ўявіць масштаб разбуральных экалагічных вынікаў гэтай катастрофы, прывядзём некаторыя характарыстыкі. Падлікі вучоных паказваюць, што каменны метэарыт рухаўся з хуткасцю 18 км/с. Ягоная маса павінна была складаць каля паўмільярда кубічных метраў, а сярэдні дыяметр — 650 м. Вось прыкладна такі касмічны «падарунак» атрымала зямля Беларусі ў адносна недалёкім геалагічным мінулым.
Лагічна ўзнікае пытанне: як часта здараліся падобныя катастрофы ў гісторыі Зямлі, якая верагоднасць падзення буйных касмічных цел на нашу планету і насколькі яны пагражаюць сучаснай і будучай цывілізацыям? Адказаць дакладна на гэта і падобныя да яго пытанні немагчыма па многіх прычынах. Галоўнае, што такія здарэнні — з’явы пераменнай у часе верагоднасці і што за ўвесь гістарычны час, а гэта 3–4 тысячы гадоў, што толькі імгненне ў параўнанні з геалагічнай, а тым больш астранамічнай гісторыяй Зямлі працягласцю ў некалькі мільярдаў гадоў, не адзначана катастрафічных падзенняў буйных касмічных цел.
З пачатку XX ст. на ўсёй сушы Зямлі як метэарытныя вызначаны каля 100 кратэраў, дыяметр якіх — ад некалькіх дзесяткаў або соцен метраў да 100 км, а ўзрост — ад двух мільярдаў гадоў да геалагічна «сучасных». Акрамя таго, вылучаецца каля 130 структур, якія, магчыма, таксама з’яўляюцца метэарытнымі кратэрамі.
Вучоныя лічаць, што за геалагічны час на паверхні Зямлі павінна было ўтварыцца шмат тысяч метэарытных кратэраў дыяметрам больш за 1 км. Аднак пераважная большасць з іх, асабліва найбольш старажытныя, былі цалкам знішчаны або да непазнавальнасці разбураны характэрнымі для зямлі геалагічнымі працэсамі — воднай і паветранай эрозіяй, гораўтварэннем — і пахаваны пад больш маладымі адкладамі. Вядома таксама, што з цягам часу колькасць падзенняў на Зямлю і іншыя планеты метэарытаў зменшылася ў выніку вылоўлівання планетамі і іх спадарожнікамі метэарытаў і іншага «касмічнага смецця», што засталося блукаць у межах Сонечнай сістэмы пасля заканчэння яе фарміравання.
Нагнятаць жахі аб магчымым падзенні буйнога непрадказальнага касмічнага цела менавіта ў наш час і «на нашу галаву» з катастрафічнымі наступствамі няма падстаў. У прыродзе, як і ў Сусвеце, усё ўладкавана больш лагічна і разумна, чым гэта ўяўляюць сабе асобныя фантасты.
Каментарыi