Лагойскі парк Тышкевічаў
Парк закладваўся адначасова з будаўніцтвам палаца:
Даўно парушана старая гідралагічная сістэма. Зараз, пасля рэканструкцыі, вада ў равы падаецца помпай з Гайны. У найбольш шырокай частцы былога ірва створаны вадаём. Вал, які парос дрэвамі, застаецца адным з найбольш выразных элементаў парку, па ім праходзіць сцежка з відамі на наваколле.
Маляўнічыя рамкі перспектываў утвараюць дрэвы, якімі параслі схілы вала. З паўночнай часткі вала, у выглядзе востага храбетніка, адкрываюцца віды на цэнтральную частку парка з руінамі палаца. Бліжэй да ракі размешчаны круглы вадаём з фантанам, якім завяршаецца замкавы роў. Раней тут была крыніца. З другога боку вала —
Мапа Лагойскага парка
Былы замкавы двор параўнальна вялікі, займае найбольш высокую частку тэрасы, якая крута абрываецца да поймы. Грэбень тэрасы зрэзаны і моцна схвачаны карнявымі сістэмамі старых дрэў. Унізе пойма заўсёды вільготная, парослая вольхамі. Тэрыторыя двара ўтулая, параўнальна аўтаномная частка парку і дзякуючы перспектывам, візуальна звязаная з Гайнай, з Лагойскам. Акцэнтам перспектываў з’яўляецца Мікалаеўская царква (1824 год), а далей, на ўзвышшы, ў атачэнні старых клёнаў бачыўся касцёл: усыпальніца Тышкевічаў. Будынак галоўным фасадам быў арыентаваны ў бок парку.
Парк працягваўся на 700 метраў уздоўж правага берага Гайны. Ён не мае выразнай кампазіцыі, вузкая алея праходзіць між садамі і паркамі. Яна мела дзве брамы з вартаўніцамі. Адна з вартаўніц захавалася.
Крама «Продукты» ў былой вартоўні
У аснову планіроўкі парку пакладзена дзвухпрамянёвая перспектыва ў бок ракі. Адна з іх праходзіла праз паляну, якую абрамлялі з аднаго боку белыя таполі, з другога — яліны, чым дасягаўся светавы эфект. Ля самой Гайны размешчаны дзве паўкруглыя групы ліпаў, у выглядзе падковы. Каля адной была альтана. Гэта было найбольш сумотнае месца ў парку.
Стары драўляны мост, які вядзе праз раку Гайна з парка
Паркавая прастора паміж палянамі на восі палаца крыху прыўзнятая. Яе займалі кветкавы партэр, а бліжэй да ракі — дрэвавы масіў. Гэта найбольш жывапісная частка парку, якая добра захавалася . Масіў злучаецца з пасаджэннямі ўздоўж поймы. Тут невялікі вадаём. Ён меў дэкаратыўнае значэнне, на беразе была альтана, а побач стаяў невялічкі шклозавод.
Схема парка 1989 г.
Ад палаца ўздоўж поймы праз дрэвавы масіў праходзіў прагулачны шлях. Яго напрамак быў звязаны таксама з крыніцамі. Крыніцы складалі дзівоснасць парку. Ніхто не ведае, колькі іх было, а кажуць, што крынічак было столькі, колькі паркавых дарожак. Крыніцы жывілі старажытныя равы, сажалку і Гайну. Іх галасы было чуваць па ўсім парку, крыніцы не проста журчэлі, яны спявалі. Крынічная вада мела лекавыя якасці. Парк меў разнастайны дрэвастой — каля 300 назваў дрэў і кустоў. Найбольш унікальнымі былі дрэвы: ліпа буйналістная Vitifolia, ліпа мелкалістная залацістая, захаваўся ясень пенсільванскі з беластракатым лісцем Albamarginata.
Пількевіч Людміла Станіславаўна