Лагойская музычная школа

Лагойская музычная школа была адчынена ў 1957 годзе. У той год у школе было тры вучні, працавалі два настаўніка па класах фартэпіяна і баяна. Першым дырэктарам была Смірнова Браніслава Мацвееўна, якая выкладала фартэпіяна. Клас баяна выкладаў Казлоў Дзмітрый Сяргеевіч, які потым стаў дырэктарам школы.

Кожны год колькасць вучняў і настаўнікаў павялічвалася. У 1961 годзе быў адчынены клас скрыпкі. У той час настаўнікі па фартэпіяна і скрыпцы прыязджалі працаваць з Мінска, адмыслоўцаў не хапала. Адчыніліся 2 філіі ў вёсцы Янушкавічы і вёсцы Калачы.

Баяністы

Баяністы

У лагойскай музычнай школе працавалі шмат якія настаўнікі, што пакінулі значны след у жыцці школы: Назараў, Понаў І.Ф., Даймедзёнак К.В., Яўшуховіч І. Ф., Марчанка Г., Емельянаў Г. Т.

Урок сальфэджыо

Урок сальфэджыа

Зараз у школе працуюць 22 настаўніка, 8 з іх — скончылі гэтую ж школу. Колькасць вучняў: 276 чалавек, дзеці навучаюцца на музычным і мастацка-харэаграфічным аддзяленнях.

Выступленне скрыпачак

Выступ скрыпачак

Раней музычная школа займала былы будынак палатнянай фабрыкі па вуліцы Савецкай, насупраць царквы:

Стары будынак музычнай школы

Стары будынак музычнай школы

У 90-х школа пераехала ў былы будынак райкома КПБ:

Будынак Парткама

Будынак райкома КПБ

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Гісторыя горада - Славутасці - Лагойская музычная школа