Лагойская замкавая гара. Замчышча

Центрам старажытнага Лагойска з'яўляецца замчышча, альбо Замкавая гара. Яна знаходзіцца на правым беразе ракі Гайна ў Лагойскім парку. Зараз гэта гарадскі парк культуры і адпачынка. На высокім земляным валу стаяла добра ўмацаваны замак, пра які беларускі пісьменнік В. Дунін-Марцінкевіч у сваім паэтычным творы «Вечарніца» у 1856 г. пісаў: «Вот у Лагойску над Гайнай-ракой быў вельмі крэпкі замак крывічан, там малады княжыў Грамабой». Лагойскі замак быў моцнай цытадэльлю на паўднёвых межах Полацкага княства. Ён знаходзіўся на карацейшым шляху паміж Полацкам і самым паўднёвым горадам уладаранняў Усяслава Чарадзея — Менскам. Такое местазнаходжанне спрыяла росту горада. Ля яго валоў з'явілася няўмацаванае паселішча — пасад.

Мапа Лагойска

Лагойск. Фрагмент буйнамасштабнай мапы 1832–1866 гг.

Сам замак узвышаўся на 25,5 м над поймай ракі, займаў плошчу 1,5 га. Быў умацаваны землянымі валамі, вышынёй 11 м з дубовай агароджай. Яго атачаў роў глыбінёй 22 м і 32 м. у шырыню. Ён запаўняўся вадой з ракі і прыбярэжных крыніц. З паўднёвага боку праз роў быў перакінуты пад'ёмны мост на жалезных ланцугах (там, дзе зараз уваход на пляцоўку). Тут знаходзілася брама. А наверсе валоў узвышаліся непрыступныя драўляныя сцены з дазорнымі вежамі. Павел Шпілеўскі:«Вандроўка па Палесьсю і беларускім краю». — Мн. 1992 — сс. 170 — 171.

Замак займаў вялікую прастору, быў добра ўмацаваны, аточаны высокімі валамі і… навокал… было некалькі малых замкаў, альбо астрогаў. Да нашэсця шведаў у менскі край у 1708 годзе красаваўся багацейшы каменны замак, навокал якога ў выглядзе абарончых шанцаў размешчаны былі іншыя малыя замкі.

Першапачаткова ўзмоцнены цэнтр горада, яго дядзінец, быў, відаць, удвая меньшым, чым плошча сучаснага замчышча ў Лагойскім парку. Згодна са звесткамі пісьменных крыніц, у канцы XIV ст. замак у Лагойску быў пашыраны князем Вітаўтом, пазней перабудоўваўся некалькі разоў. Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што Лагойск узнік некалькі раней, чым звесткі пра яго патрапілі ў пісьмовыя крыніцы.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Гісторыя горада - Славутасці - Лагойская замкавая гара. Замчышча