Лагойская замкавая гара. Замчышча

Центрам старажытнага Лагойска з'яўляецца замчышча, альбо Замкавая гара. Яна знаходзіцца на правым беразе ракі Гайна ў Лагойскім парку. Зараз гэта гарадскі парк культуры і адпачынка. На высокім земляным валу стаяла добра ўмацаваны замак, пра які беларускі пісьменнік В. Дунін-Марцінкевіч у сваім паэтычным творы «Вечарніца» у 1856 г. пісаў: «Вот у Лагойску над Гайнай-ракой быў вельмі крэпкі замак крывічан, там малады княжыў Грамабой». Лагойскі замак быў моцнай цытадэльлю на паўднёвых межах Полацкага княства. Ён знаходзіўся на карацейшым шляху паміж Полацкам і самым паўднёвым горадам уладаранняў Усяслава Чарадзея — Менскам. Такое местазнаходжанне спрыяла росту горада. Ля яго валоў з'явілася няўмацаванае паселішча — пасад.

 

Палац Тышкевічаў

Архіўныя дакументы канца XVIII ст. сведчаць пра тое, што ў Лагойску існаваў рынак, вуліцы Віленская, Мікольская, Спаская і прадмесце. Налічвалася 22-24 рамеснікаў. Швівом займаліся 5 чалавек, 4 млынара, 3 каваля, адзін пекар, меднік, цясляр, бляхар, слесар гарбар і іншыя. Налічвалася блізу 120 драўляных хат, стаяў базіліянскі кляштар, на левым беразе ракі Гайна знаходзіўся касцёл Cв. Казіміра, былі драўляныя цэрквы, сінагога, 3 разы на год праводзіліся кірмашы.

Асаблівага росквіту Лагойск дасягнуў у XIX ст. У 1801 г. граф Пій Феліцыянавіч Тышкевіч стаў адзіным паўнаўладным уладальнікам лагойскага маёнтка. У 1815 г. ён пабудаваў двухпавярховы мураваны палац у стылі класіцызма. Уяўленне пра палац даюць акварэль Н. Орды (1864-1876 г.), літаграфія 1883 г. і фатаздымак 20-х гадоў ХХ ст.

 

Лагойскі метэарыт

Для пачатку давайце высветлім, што сабой уяўляюць метэарыты. Гэта так званыя малыя целы Сонечнай сістэмы, якія трапляюць на Зямлю з міжпланетнай прасторы, часткі метэорных цел, якія не паспелі згарэць у атмасферы. Само ж паняцце «метэарыт» (слова грэчаскага паходжання) азначае з’явы, што ўзнікаюць у зямной атмасферы пры пранікненні ў яе часцінак касмічнага рэчыва — метэорных цел. Беларуская народная назва метэора — «знічка» (мабыць, ад слова «знікаць»).

 

Лагойскі парк Тышкевічаў

Парк закладваўся адначасова з будаўніцтвам палаца: 1814–1819 гг. Піям Тышкевічам. Будаўніцтву парка садзейнічалі гістарычныя асаблівасці тэрыторыі існавання замка эпохі Кіеўскай Русі (XI–XII ст.). Ён узвышаўся на высокай (да 25 метраў над поймай) тэрасе ракі Гайна. Займаў плошчу 1.5 га. У аснову планіроўкі пакладзены прынцыпы раскрыцця далёкіх перспектываў на раку Гайна і выкарыстанні рэшткаў былых замкавых умацаванняў з ровамі: у мінулым глыбінёй — 4–5 метраў, шырынёй — 16–18 метраў. Яны паўкальцом акружылі замкавы двор.

 

Інвентарнае апісанне маёнтка Лагойск

Інвентарнае апісанне пабудоваў у мястэчку Лагойск, зацверджанае подпісам Канстанціна Тышкевіча. Складзена на 15 верасня 1844 года.

 

Лагойская музычная школа

Лагойская музычная школа была адчынена ў 1957 годзе. У той год у школе было тры вучні, працавалі два настаўніка па класах фартэпіяна і баяна. Першым дырэктарам была Смірнова Браніслава Мацвееўна, якая выкладала фартэпіяна. Клас баяна выкладаў Казлоў Дзмітрый Сяргеевіч, які потым стаў дырэктарам школы.

 

Былы базарны шлях у Лагойску

Былы базарны шлях у мястэчку Лагойск.