Кніга «Лагойск» 1979 год
Лагойск — старажытнае славянскае паселішча (назва яго паходзіць ад слоў «лог», «лагчына»), авеянае легендамі і паданнямі, што звязаны з кровапралітнымі войнамі. Паводле паданняў, старажытны Лагойск займаў значную плошчу і распасціраўся там, дзе пазней выраслі густыя лясы. Гэта пацвярджаюць рэшткі старажытных руін, капцоў, курганоў, якія зараслі лесам.
Народная помста. Лагойск 1959
Раніцай 29 чэрвеня з боку Мінска і адначасова вёскі Гайна паказаліся першыя групы немцаў. Падпусціўшы іх на блізкую адлегласць нашы байцы адкрылі знішчальны кулямётны агонь. Неўзабаве ў бой уступілі галоўныя сілы ворага. Завязаўся жорсткі паядынак, які працягваўся да самага вечара…
Лагойская Мікалаеўская царква
У XVI ст. была яшчэ і Прэчысценская царква, якая стаяла на ўзвышшы над рэчкай і была прыпісной да замкавай. Калі паўнавартасным уладальнікам Лагойска зрабіўся Васіль Тышкевіч (1532 г.), ён аднавіў Багаяўленскую царкву і пры ёй заснаваў кляштар, які дзейнічаў амаль 100 год.
Пасля прыняцця Брэстскай Уніі (1596 г.) шмат якіх праваслаўных хрысціян пачалі адвяргаць уніяты. Але Тышкевіч падтрымліваў праваслаўе, а не уніятаў. У канцы
Палац Тышкевічаў
Архіўныя дакументы канца XVIII ст. сведчаць пра тое, што ў Лагойску існаваў рынак, вуліцы Віленская, Мікольская, Спаская і прадмесце. Налічвалася 22-24 рамеснікаў. Швівом займаліся 5 чалавек, 4 млынара, 3 каваля, адзін пекар, меднік, цясляр, бляхар, слесар гарбар і іншыя. Налічвалася блізу 120 драўляных хат, стаяў базіліянскі кляштар, на левым беразе ракі Гайна знаходзіўся касцёл Cв. Казіміра, былі драўляныя цэрквы, сінагога, 3 разы на год праводзіліся кірмашы.
Асаблівага росквіту Лагойск дасягнуў у XIX ст. У 1801 г. граф Пій Феліцыянавіч Тышкевіч стаў адзіным паўнаўладным уладальнікам лагойскага маёнтка. У 1815 г. ён пабудаваў двухпавярховы мураваны палац у стылі класіцызма. Уяўленне пра палац даюць акварэль Н. Орды (1864-1876 г.), літаграфія 1883 г. і фатаздымак 20-х гадоў ХХ ст.
Старыя вуліцы Лагойска
Нямногія жыхары Лагойска, напэўна, ведаюць, якія назвы насілі вуліцы нашага горада, напрыклад, у першай палове XX стагоддзя. Дакладна вядома з архіўных крыніц, што ў 1927 годзе іх было толькі шэсць: Савецкая, Камунальная, Камсамольская, Смалявіцкая, Барысаўская, Прафінтэрна і тры завулкі: Завозерскі, Банны і Чырвоны Роў.
Лагойская замкавая гара. Замчышча
Центрам старажытнага Лагойска з'яўляецца замчышча, альбо Замкавая гара. Яна знаходзіцца на правым беразе ракі Гайна ў Лагойскім парку. Зараз гэта гарадскі парк культуры і адпачынка. На высокім земляным валу стаяла добра ўмацаваны замак, пра які беларускі пісьменнік В.
Лагойскі «Бабій Яр»
У шматвекавой гісторыі Лагойска нямала старонак драматычных, трагічных. Апошнія з іх прыпадаюць на гады Вялікай Айчыннай вайны. Страшную акцыю ўчынілі фашысцкія захопнікі на другім месяцы акупацыі. 30 жніўня 1941 года было расстраляна каля 1400 яўрэяў — трэцяя частка даваеннага насельніцтва пасёлка.
З прыходам акупантаў яўрэі сталі, па сутнасці, вязнямі гета, хаця і жылі не за калючым дротам, а ў сваіх дамах. Ім забаранялася выходзіць за межы Лагойска, штораніцы выпраўляліся на цяжкую прымусовую працу. А 28 жніўня яўрэям старэйшага ўзросту было загадана з’явіцца на цэнтральную плошчу. Затым іх пагналі калонай за ваколіцу, на лагазінскую дарогу, дзе на схіле ўзгорка прымусілі капаць роў. Людзі палічылі, што яны рыюць акопы.
Святочныя шэсці ў Лагойску
Старыя здымкі святочных шэсцяў у Лагойску першага мая, дзевятага мая і сёмага лістапада.
Старонка 1 з 5

