Сардэчна запрашаем у Віртуальны музей горада Лагойска!

Дом культурыЯк было не абраць людзям, якія жылі больш за тысячу год таму, маляўнічае мястэчка на правым беразе ракі Гайны для пабудовы паселішча? На месцы, дзе зараз знаходзіцца парк Тышкевічаў, размяшчаўся земляны вал, увянчаны дзядзінцам з бярвеністай сцяной. З высокіх узгоркаў, на дзесяткі кіламетраў вакол былі бачныя наваколлі — гэта і дапамагала Лагойску (Лагожаск) выконваць ролю умацавання, якое знаходзілася на шляху да Полацка заваёўнікаў, якія рухаліся з поўдня. Першапачатковая назва горада — «Логожьскъ». Паводле самага абгрунтаванага меркавання гэтая назва паходзіць ад ракі Лагаза, якае ўпадае ў Гайну, і суфікса «-ск». А ужо ў сваю чаргу назва Лагаза паходзіць ад слова «лагчына».

З тым часам, калі старажытны Лагойск уваходзіў у склад Полацкага княства, і звязаны першы ўспамін пра горад на старонках пісьмовай гісторыі. Пад час паходу, які датуецца 1078 годам, на Полацкае княства кіеўскі князь Уладзімір Манамах пісаў у сваім вядомым «Поучении»: «пожёг землю и повоевав до Лукомля и до Логожьска».

Наступны успамін «Логожьска» — 1127 год: унук Манамаха здзейсніў вялікі паход на Полацкую зямлю. Атрад лагажан быў захоплены ў палон, а горад пасля двух дзён аблогі «устрашившеся» здаўся.

Артыкул пра Лагойск цалкам

Ці ведаеце вы?..

...які будынак знеслі каля аўтастанцыі?

Падрабязней...

 

Лагойская Мікалаеўская царква

У XVI ст. была яшчэ і Прэчысценская царква, якая стаяла на ўзвышшы над рэчкай і была прыпісной да замкавай. Калі паўнавартасным уладальнікам Лагойска зрабіўся Васіль Тышкевіч (1532 г.), ён аднавіў Багаяўленскую царкву і пры ёй заснаваў кляштар, які дзейнічаў амаль 100 год.

Пасля прыняцця Брэстскай Уніі (1596 г.) шмат якіх праваслаўных хрысціян пачалі адвяргаць уніяты. Але Тышкевіч падтрымліваў праваслаўе, а не уніятаў. У канцы 20-х гадоў XVII ст. у Лагойску падчас пажара згарэлі замкавая Багаяўленская царква і кляштар. Замест іх пабудавалі новую — царкву Святога Мікалая, якую пасля смерці Юрыя Тышкевіча (калі яго нашчадкі здрадзілі праваслаўю), аддалі уніятам.

 

Хатынь. Архивные фото и видео

Белорусская деревня Хатынь известна тем, что была сожжена вместе с большинством жителей 22 марта 1943 года. Архивные фото и видео файлы о Хатыни.

 

Блытаніна Хатынь і Катынь

Сучасная гісторыя поўная падманаў. І ў значнай ступені таму, што падман з'яўляецца ў друкаваным выглядзе. Адным з такіх падманаў з'яўляецца падман Хатыні — Катыні. Луі Фіцджыбон.

3 ліпеня 1974 года брытанская газета Daily Telegraph апублікавала наступны артыкул: «Блытаніна Хатынь і Катынь».

 

Аперацыя па знішчэнню Вільгельма Кубэ

Акупацыйны рэжым, які быў усталяваны гітлераўцамі на часова захопленай імі тэрыторыі Беларусі, распрацоўваўся загадзя, яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Галоўныя яго накірункі былі выкладзены Гітлерам у сакрэтным мемарандуме «Некаторыя ідэі пра адносіны да насельніцтва на Усходзе» ад 25 траўня 1940 года. У ім паказвалася, што захопленыя ўсходнія тэрыторыі падлягалі разглядаць як аб’ект каланізацыі і германізацыі. Акупацыйная палітыка павінна быць накіравана на то, каб ператварыць актыўную масу «іншароднага насельніцтва» у напалову пісьмовых рабоў.